Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Польшчы заклікаў Расею апублікаваць усе дакумэнты па Катыні


Сэйм Польшчы заклікаў сёньня Расею апублікаваць усе дакумэнты, што маюць дачыненьне да забойстваў у 1940 годзе польскіх афіцэраў супрацоўнікамі НКВД у Катыні і іншых месцах. Польскія заканадаўцы прынялі адпаведную заяву з нагоды 70-х угодкаў забойства 22 тыс. польскіх ваеннапалонных ў пачатку Другой сусьветнай вайны. У звароце сказана, што прымірэньне можа быць пабудаванае толькі на павазе да праўды. Польскія парлямэнтары адзначылі, што нядаўняе наведваньне мэмарыяльнага комплексу прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімерам Пуціным зьяўляецца "важным жэстам".
XS
SM
MD
LG