Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армянскі генэрал: “Азэрбайджан робіць бізнэс на старых беларускіх танках”


Інтэрнэт-партал KavkazWeb.net прыводзіць заяву для журналістаў, якую сёньня зрабіў армянскі генэрал, удзельнік карабахскай вайны Аркадзь Тэр-Тадэвасян.

Тэр-Тадэвасян перакананы, што азэрбайджанскія генэралы робяць удалы бізнэс на набыцьці сьпісаных на мэталалом беларускіх танкаў.

“Урад гэтай краіны выдзеліў зь бюджэту 40 мільёнаў даляраў на набыцьцё ў Беларусі новых танкаў. Беларусы прадалі азэрбайджанцам пэўную колькасьць танкаў, папярэдне сьпісаўшы іх са свайго арсэналу ў якасьці мэталалому. Прычым гэтыя танкі трапілі ў Беларусь пасьля вываду савецкіх войскаў зь Нямеччыны. Я перакананы, што Лукашэнка ніколі б не прадаў нармальныя, прыдатныя для баявых дзеяньняў танкі”, — заявіў Тэр-Тадэвасян.

Паводле Тэр-Тадэвасяна, схема генэральскага бізнэсу ў Азэрбайджане даволі простая: нікому не патрэбны лом генэралы накіроўваюць на рамонт на Тбіліскі танкавы завод, дзе штогод у сярэднім рамантуюць 3—4 танкі з Азэрбайджану.

“Высновы адносна прыбыткаў ад такога бізнэсу вам няцяжка зрабіць самім”, — адзначыў у размове з журналістамі генэрал Аркадзь Тэр-Тадэвасян.

У Баку пакуль ніяк не пракамэнтавалі гэтую заяву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG