Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве будуць выстаўленыя плякаты з выявай Сталіна


Плякаты з выявай Сталіна будуць выстаўленыя ў розных месцах Масквы, паводле першапачатковага пляну. Пра гэта заявіла першая намесьніца мэра па сацыяльнай палітыцы Людміла Швяцова. "Прыярытэты мэрам расстаўленыя. Абсталяваньне гораду будзе адэкватнае гістарычнай памяці", – сказала Швяцова. Яна дадала, што "гісторыя – ёсьць гісторыя, і знарок адмаўляцца ад яе – няправільна".

Паводле пляну маскоўскіх уладаў, у сталіцы Расеі зьявяцца дзесяць інфармацыйных стэндаў, прысьвечаных ролі Сталіна як вярхоўнага галоўнакамандуючага. Яны будуць разьмешчаныя на плошчы перад Вялікім тэатрам, на Паклоннай гары, а таксама на плошчы перад Паркам Горкага. Расейсікя праваабаронцы выказалі пратэст з нагоды такіх плянаў і ў выпадку зьяўленьня плякатаў абяцаюць зладзіць акцыі пратэсту.
XS
SM
MD
LG