Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэкавая прыватызацыя будзе працягнутая


Падрыхтаваны праект пастановы Савету міністраў Беларусі аб працягненьні тэрмінаў прыватызацыі, распавёў журналістам старшыня Белдзяржмаёмасьці Георгі Кузьняцоў. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.


"Нашы грамадзяне, у тым ліку і я, "сядзяць" на чэках, а калі тэрмін завяршаецца, пачынаюць варушыцца, пісаць лісты: "падманулі — далі чэкі, ня ведаем, куды іх падзяваць. Таму ўрад дасьць яшчэ год падумаць і ўкласьці чэкі ў ЗАТ", — сказаў старшыня Белдзяржмаёмасьці.

Беларускі парлямэнт неаднаразова працягваў тэрмін чэкавай прыватызацыі, якая пачалася ў 1994 годзе. Апошнім разам дзеяньне мэханізму чэкавай прыватызацыі было працягнута да 30 чэрвеня 2010 году.
XS
SM
MD
LG