Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Тайлянду “чырвоныя кашулі” штурмавалі тэлестанцыю


У Бангкоку ўдзельнікі антыўрадавай дэманстрацыі штурмавалі сёньня тэлестанцыю. Ахова будынку выкарыстала супраць нападнікаў сьлезацечны газ і вадзяныя гарматы. Гэта было першае ўжываньне сілы супраць “чырвоных кашуляў”. Пратэстоўцы патрабуюць аднавіць вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу, работа якога была спыненая па распараджэньні ўладаў.
XS
SM
MD
LG