Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта для Беларусі можа прыбыць у Адэсу 23 красавіка


Пра гэта Reuters паведаміла крыніца ў адэскім порце.


Тым часам крыніца на Мазырскім НПЗ, адным з двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, пацьвердзіла агенцтву, што танкер з 80 тысячамі тон нафты на борце выйшаў з Вэнэсуэлы 2 красавіка. Яго дарога павінна заняць да 28 дзён.

"Прыйдзе ў Адэсу, а далей чыгуначным транспартам", — цытуе словы прадстаўніка Мазырскага нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ўкраінскае інтэрнэт-выданьне Finance.ua.

Камэнтуючы абяцаньні вэнэсуэльскага кіраўніка Уга Чавэса экспартаваць у Беларусь ад пачатку траўня 80 тысяч барэляў нафты ў суткі (або прыкладна 11 тысяч тон), украінскія экспэрты называюць гэта цалкам рэалістычным праектам, хоць само пытаньне транспартаваньня нафты выглядае складаным. Паводле экспэртаў, аптымальны варыянт — гэта “транзыт праз нафтаправод “Адэса — Броды” ў авэрсным рэжыме з замяшчэньнем вэнэсуэльскай нафты касьпійскаю”, бо іншыя патэнцыйна магчымыя схемы транспартаваньня, у тым ліку чыгункай, больш складаныя і менш прывабныя.

Беларусь штогод закупляе ў Расеі прыкладна 21,5 мільёна тон нафты для сваіх патрэбаў, яшчэ прыкладна 60 мільёнаў тон расейскай нафты ідзе транзытам у Эўропу. У выніку энэргетычнай спрэчкі з Масквой Менск спрабуе знайсьці новыя нафтавыя крыніцы для сваіх заводаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG