Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Боне распачынае працу канфэрэнцыя па праблемах зьмены клімату


Сёньня ў Боне распачынае працу трохдзённая міжнародная канфэрэнцыя па праблемах зьмены клімату. У сустрэчы, якая праходзіць пад эгідай ААН, удзельнічаюць прадстаўнікі больш за 190 дзяржаваў. Гэта першая падобная спроба з моманту экалягічнага саміту ў Капэнгагене працягнуць абмеркаваньне новага пагадненьня, якое павінна прыйсьці на зьмену Кіёцкаму пратаколу.

Удзельнікі канфэрэнцыі, арганізаванай у сталіцы Даніі ў сьнежні мінулага году, ня здолелі дасягнуць юрыдычна абавязковай дамовы па скарачэньні выкідаў парніковых газаў.
XS
SM
MD
LG