Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія ніколі не прызнае незалежнасьць Косава


Сэрбія не прызнае і ніколі не зьбіраецца прызнаваць незалежнасьць Косава. З такой заявай выступіў сэрбскі прэзыдэнт Барыс Тадзіч падчас перамоваў з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Джэймсам Стэйнбэргам. Тадзіч таксама адзначыў, што дадзеная пазыцыя Бэлграду захаваецца, "нягледзячы на намер дзяржавы супрацоўнічаць з Эўразьвязам і Злучанымі Штатамі".

Сэрбскі прэзыдэнт таксама настойвае на правядзеньні больш сур'ёзных перамоваў адносна статусу Косава з тым, каб дасягнуць кампрамісу, пры якім "ня будзе ані пераможцаў, ані тых, хто прайграў".
XS
SM
MD
LG