Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тайландзе працягваюцца пратэсты прыхільнікаў былога прэм'ер-міністра


У Тайландзе працягваюцца пратэсты прыхільнікаў былога прэм'ер-міністра Таксіна Чынавата, якія патрабуюць адстаўкі цяперашняга ўрада і правядзеньня датэрміновых выбараў.

Упершыню за месяц апошніх пратэстаў улады папярэдзілі апазыцыянэраў наконт магчымасьці ўжываньня спэцсродкаў для разгону іх акцый, калі даведаліся, што тысячы чалавек рухаюцца калёнай да будынку "Народнага тэлеканалу" ў навакольлі Бангкоку.
Пратэстоўцы заяўляюць, што маюць намер дамагчыся аднаўленьня вяшчаньня свайго каналу, што было перапыненае ў чацьвер па распараджэньні кіраўніцтва краіны. Паводле паведамленьня Крымінальнага суду Тайлянду, былі выдадзеныя ордэры на арышт трох лідэраў так званых "чырвоных кашуляў".

XS
SM
MD
LG