Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрылася выстава да 110-годзьдзя Гаўрылы Гарэцкага


Радзім Гарэцкі. Кніга "Браты Гарэцкія".

Радзім Гарэцкі. Кніга "Браты Гарэцкія".

8 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук адкрылася выстава, прысьвечаная 110-годзьдзю з дня нараджэньня вядомага беларускага навукоўца Гаўрылы Гарэцкага.


Гаўрыла Гарэцкі – геоляг, географ, эканаміст, заснавальнік савецкай школы палеапатамалёгіі (навукі пра рэкі мінуўшчыны), беларускай школы дасьледчыкаў антрапагену, акадэмік, ляўрэат Дзяржаўных прэміяў БССР і СССР. Ягоным імем названыя многія віды выкапняў і жывёлаў.

Сын Гаўрылы Гарэцкага акадэмік Радзім Гарэцкі распавёў, што яго бацька – з пакаленьня беларусаў-пакутнікаў, ён перажыў сталінскія рэпрэсіі.

На выставе прадстаўленыя матэрыялы пра вучобу Гарэцкага ў Горацкай землямерна-аграмамічнай вучэльні, Пятроўскай (Ціміразеўскай) акадэміі, навуковыя працы і манаграфіі дасьледчыка, у тым ліку складзены разам з братам Максімам Гарэцкім "Русско-белорусский словарь" (1918), манаграфіі. Выстава будзе працаваць да 7 траўня.
XS
SM
MD
LG