Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры чалавекі загінулі пры катастрофе верталёта ў Аўганістане


Тры амэрыканскія вайскоўцы і адзін цывільны грамадзянін загінулі пры катастрофе верталёта міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане.

Паводле вайсковага камандаваньня, прычына здарэньня ў правінцыі Забуль пакуль што невядомая. Мясцовыя ўлады паінфармавалі, што падзеньне верталёта выклікана, хутчэй за ўсё, тэхнічнымі няспраўнасьцямі. У сваю чаргу прадстаўнік талібаў заявіў, што верталёт быў зьбіты.
XS
SM
MD
LG