Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пачала будаваць газаправод у абход Беларусі


Сёньня ў бухце Партавая ля Санкт-Пецярбурга адбудзецца цырымонія з нагоды пачатку пракладкі газаправоду Nord Stream (Паўночны паток), які пройдзе па дне Балтыйскага мора.

У цырымоніі прыме ўдзел прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў, прадстаўнікі "Газпрому" і нямецкіх кампаній.
Паводле старшыні праўленьня "Газпрому" Аляксея Мілера, укладка труб на дно Балтыкі пачалася яшчэ ў аўторак.

Першая лінія трубаправоду магутнасьцю 27,5 млрд кубамэтраў газу ў год будзе збудаваная ў 2011 годзе. Будаўніцтва другой лініі заплянавана на 2012 год.

Газаправод прызначаны для паставак расейскага газу ў Нямеччыну і іншыя краіны Заходняй Эўропы, абмінаючы Беларусь, Украіну і Польшчу. Транзытныя даходы гэтых краін пасьля завяршэньня будаўніцтва Паўночнага патоку будуць істотна зьніжаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG