Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нэтаньягу адмовіўся ад удзелу ў саміце па пытаньнях ядзернай бясьпекі


Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу ня будзе ўдзельнічаць у саміце ў пытаньнях ядзернай бясьпекі, які пачнецца ў Вашынгтоне на наступным тыдні.

Як паведамілі ізраільскія афіцыйныя асобы, такое рашэньне Нэтаньягу прыняў, даведаўшыся, што падчас форуму Эгіпет і Турэччына маюць намер заклікаць Ізраіль падпісаць дамову аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі.

Ізраільскім прадстаўніком на саміце будзе міністар у пытаньнях выведкі і атамнай энэргетыкі Дан Мэрыдар. Ізраіль ніколі не пацьвярджаў і не адмаўляў, што валодае ядзернай зброяй.

У Вашынгтоне зьбяруцца прадстаўнікі больш як 40 краінаў. Яны абмяркуюць, як не дапусьціць распаўсюджваньня зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG