Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва і Польшча пабудуюць газаправод


Прэзыдэнты Літвы і Польшчы Даля Грыбаўскайце і Лех Качыньскі дамовіліся аб злучэньні газавых сыстэм дзьвюх краін і пабудове польска-літоўскага газаправоду.

Паводле Грыбаўскайце, гэты праект будзе мець поўную падтрымку з боку Эўрапейскага Зьвязу. Новы газаправод павінен забясьпечыць Літву альтэрнатыўнымі энэргарэсурсамі. На сёньняшні дзень літоўская дзяржава цалкам залежыць ад паставак расейскага газу.

Грыбаўскайце і Качыньскі абмеркавалі таксама пытаньні пабудовы новай атамнай электрастанцыі ў Літве – супольна з Латвіяй, Эстоніяй і Польшчаю і з залучэньнем стратэгічнага інвэстара.
XS
SM
MD
LG