Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь разгледзіць прапанову аб продажы кантрольнага пакету “Белтрансгазу”


Урад Беларусі гатовы разгледзець адпаведную прапанову «Газпрома» сказаў сёньня журналістам у Менску першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка.


«Калі расейскі бок афіцыйна заявіць пра гэта, мы будзем думаць і разглядаць гэтую прапанову», — сказаў Уладзімер Сямашка. Ён адзначыў, што Беларусь у лютым завершыла продаж «Газпрому» 50% акцыяў «Белтрансгазу», паведамляе агенцыя «Інтэрфакс».

«Апошнія $625 мільёнаў за 12,5% акцыяў „Белтрансгазу“ паступілі 24 лютага і ў нас стаў парытэт. Пытаньне продажу кантрольнага пакету пакуль не стаіць», — дадаў Сямашка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG