Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




НАДВОР’Е


Пахмурна з праясьненьнямі, тэмпэратура паветра +9-+11, вецер паўднёвы 2-4 мэтры ў сэкунду.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Выбарг, Расея цырымонія пачатку пабудовы газаправоду Nord Stream.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1865 Дзень завяршэньня Грамадзянскай вайны ў ЗША, ў мястэчку Апатомакс войскі Поўдня на чале з Робэртам Лі капітулявалі перад войскамі Поўначы на чале з Улісам Грантам.
1966 Ватыкан скасаваў Індэкс забароненых кніг.
1989 У Тбілісі была сілай разагнаная шматтысячная дэманстрацыя, 9 чалавек былі забітыя.
1991 Грузія абвясьціла аб сваёй незалежнасьці і выхадзе са складу СССР.

Нарадзіліся


1336 Тамэрлан, сусьветна вядомы заваёўнік.
1802 Эліас Лёнрат, фінскі фальклярыст, які запісаў і выдаў карэла–фінскі эпас "Калевала".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Фінляндыя, Дзень фінскай мовы.
Грузія. Дзень памяці загіблых. Дзень незалежнасьці.

МІНУС 365:


Пачатак масавых акцыяў грузінскай апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта. "Сёньня больш за 60 тысяч чалавек сабралася перад парлямэнтам у Тбілісі з патрабаваньнем, каб Міхаіл Саакашвілі пакінуў пасаду прэзыдэнта".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Нам, хто жыве, варта прысьвяціць сябе вялікай задачы, якая ўсё яшчэ стаіць перад нам – пераняць у гэтых загіблых яшчэ большую прыхільнасьць той справе, якой яны спаўна і да канца захоўвалі вернасьць, быць перакананымі, што яны загінулі не дарма, што наша нацыя з Боскай дапамогай адрадзіцца ў свабодзе і што ўлада народа, воляй народа і для народа ня зьнікне з твару Зямлі”.
Абрагам Лінкальн, прэзыдэнт ЗША – прамова на Гетысбэргскіх могілках, на пахаваньні салдатаў войска Поўначы, загіблых падчас Грамадзянскай вайны .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG