Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея пасылае ў Кіргізстан дэсантнікаў


Расея павышае сваю ваенную прысутнасьць у Кіргізстане. Ачольнік генэральнага штабу Нікалай Макараў заявіў, што каля 150-ці расейскіх парашутыстаў былі пасланыя ў Кіргізстан для абароны пэрсаналу расейскай авіябазы ў Канце, што непадалёку ад Бішкеку.

Раней сёньня расейскі прэм'ер Уладзімір Пуцін прапанаваў гуманітарную дапамогу лідэрам апазыцыі, якія стварылі так званы ўрад народнага даверу. Пуцін зрабіў гэтую прапанову ў тэлефоннай размове з Розай Атунбаевай, якая ўзначальвае апазыцыйны часовы ўрад.

ЗША, якія таксама маюць ваенную паветраную базу на тэрыторыі краіны, паведамілі, што на пэрыяд забурэньняў дзейнасьць базы была абмежаваная. Ваенна-паветраная база ў Манасе дзейнічае як перавалачны пункт для войскаў і грузаў, што накіроўваюцца ў Аўганістан.

Нежаданьне Бішкеку павялічваць колькасьць расейскіх войскаў у Кіргізстане, а таксама амэрыканская ваенная прысутнасьць у краіне паслужыла прычынай абвастрэньня адносінаў паміж урадам Курманбека Бакіева і Крамлём.
XS
SM
MD
LG