Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіне далі два месяцы


Прэзыдэнт УЭФА Мішэль Плаціні даў сёньня Ўкраіне 2 месяцы на тое, каб прывесьці падрыхтоўчыя працы да чэмпіянату Эўропы па футболе ў адпаведнасьць з заплянаваным графікам. Па выніках сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам Плаціні сказаў, што "марнаваць час далей - недапушчальна".

Тое, што Ўкраіна будзе разам з Польшчай прымаць у сябе чэмпіянат Эўропы па футболе 2012, ставіцца пад пытаньне ўжо ня першы раз. Моцна пацярпеўшы ад эканамічнага крызісу, Кіеў істотна адстае ад графіку пабудовы патрэбнай для правядзеньня чэмпіянату інфраструктуры.

У прыватнасьці Плаціні канстатаваў, што рамонт Кіеўскага стадыёну ідзе замарудна, а Львоўскага - спыніўся наогул. У выпадку няздольнасьці аднавіць тэмпы падрыхтоўкі на працягу двух месяцаў, Украіна можа страціць права прымаць у сябе чэмпіянат.
XS
SM
MD
LG