Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане хочуць абмежаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта


Сёньня Нацыянальная асамблея Пакістану, ніжняя палата парлямэнту, адзінагалосна ўхваліла папраўкі да канстытуцыі, якія істотна абмяжоўваюць паўнамоцтвы прэзыдэнта. Законапраект яшчэ павінен быць зацьверджаны Сэнатам.

Згодна паправак, значная частка паўнамоцтваў перадаюцца прэм'ер-міністру і парлямэнту. Зьмены падтрымаў і цяперашні прэзыдэнт Асіф Алі Зардары. Яны разглядаюцца як адмова ад спадчыннасьці кіраваньня ваенных, калі ўлада была сканцэнтраваная ў руках прэзыдэнта.

Адна з ухваленых паправак таксама афіцыйна абвяшчае незаконным пераварот, здзейсьнены ў 1999 годзе генэралам Пэрвэзам Мушарафам, які пазьней быў прэзыдэнтам.
XS
SM
MD
LG