Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз вітае першыя прыкметы стабілізацыі ў Кіргізстане


Вярхоўны камісар Эўразьвязу ў справах замежнай палітыкі Кэтрын Эштан сёньня заклікала да хутчэйшага вяртаньня законнасьці і правапарадку ў Кіргізстане. У заяве Эштан, у прыватнасьці, гаворыцца: “ Я вітаю першыя прыкметы стабілізацыі ў Кіргізстане і канец супрацьстаяньня. Хуткае вяртаньне грамадзкага парадку важнае, каб пазьбегнуць далейшых стратаў жыцьцяў. “ Паводле Эштан, Эўразьвяз прапануе надзвычайную дапамогу краіне і будзе супрацоўнічаць з іншымі урадамі рэгіёну, каб аднавіць парадак у Кіргізстане.

Падзеі ў Кіргізстане былі закранутыя сёньня ў Кіеве падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі міністра замежных спраў Украіны Канстанціна Грышчанкі і яго швэдзкага калегі Карла Більда. Грышчанка заявіў, што Украіна выступае за тое, каб на ўсёй прасторы АБСЭ зьмена ўлады адбывалася дэмакратычным шляхам, шляхам выбараў, з тым , каб у выніку ўзьнікала стабільная, заснаваная на канстытуцыйных прынцыпах улада.
XS
SM
MD
LG