Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правабаронцы просяць Атунбаеву гарантаваць парадак


Прэзыдэнт Кіргізстану Бакіеў плянуе ў бліжэйшы час выступіць са зваротам да грамадзянаў краіны. Пра гэта паведамляецца са спасылкай на інфармацыю кіргіскага пасла ў Расеі Раімкула Атакурава. Паводле яго словаў, Бакіеў ніякіх заяваў пра адстаўку не рабіў.

Тым часам Рада праваабаронцаў зьвярнулася да Розы Атунбаевай, якая ўзначаліла часовы выканкам Народнага курултаю, з заклікам прыняць тэрміновыя захады, каб навесьці парадак у краіне. Праваабаронцы лічаць, што трэба публічна праз сродкі масавай інфармацыі пацьвердзіць статус праваахоўчых органаў, абвясьціць , хто асабіста адказны за грамадзкі парадак, арганізаваць патруляваньне ў начны час.

Паводле спэцыяльнага карэспандэнта нашага радыё ў Бішкеку Вадзіма Дубнова, у сталіцы Кіргізстану людзі пачалі арганізоўваць народныя дружыны. Закрытыя практычна ўсе кавярні, рэстараны, магазіны , не працуюць банкі, абменьнікі валюты. Некаторыя гаспадары крамаў забіваюць вокны дошкамі. Транспарт у Бішкеку працуе ў нармальным рэжыме. Мітынг ля будовы парлямэнту па-ранейшаму працягваецца.Сёньня, выйшаўшы да мітынгуючых, Атунбаева і яе паплечнікі з часовага ўраду паабяцалі адным з першых дэкрэтаў зьнізіць тарыфы на электраэнэргію.
XS
SM
MD
LG