Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьведка настойвае, што сьведчыў супраць Аўтуховіча пад ціскам


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

У Вярхоўным судзе працягваецца працэс па справе Аўтуховіча, Асіпенкі, Казлова і Ларына. Сёньня сьведка Козел паўтарыў, што яго зьбівалі, прымушаючы сьведчыць супраць Аўтуховіча.


У суд зь месца пазбаўленьня волі дастаўлены сьведка Аляксандар Козел, які ўжо дапытваўся тыдзень таму. Тады ён, у прыватнасьці, сказаў, што на яго падчас сьледзтва аказваўся ціск, яго прымушалі агаворваць Мікалая Аўтуховіча — нібыта той замовіў падпал дома былога начальніка міліцыі Ваўкавыскага раёну Сяргея Кацубы.

Сёньня быў паказаны відэазапіс допыту сьведкі Козела, падчас якога ён казаў, што Аўтуховіч мае датычнасьць да замовы злачынства. Аднак сёньня Аляксандар Козел зноў паўтарыў, што тыя паказаньні даў пад ціскам, што раней яго зьбівалі, прымушалі сьведчыць супраць Аўтуховіча. І чарговым разам пацьвердзіў, што ня ведае пра датычнасьць Аўтуховіча да падпалаў.

Узьнікла пытаньне: як зараз у турме абыходзяцца са сьведкам? Стала вядома, што вядзецца пракурорская праверка па заяве Козела на судзе тыдзень таму адносна ўжываньня супраць яго незаконных захадаў. У сваю чаргу Мікалай Аўтуховіч паспрабаваў супакоіць Аляксандра Козела, каб той не баяўся, а таксама запытаўся: ці ведае той, што на Валадарцы існуе так званая "прэс-хата", у якой вязьняў падвяргаюць незаконнаму маральнаму і фізычнаму ўзьдзеяньню? Але судзьдзя Аляксей Цяцюхін, які вядзе працэс, гэтае пытаньне зьняў.
XS
SM
MD
LG