Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін лічыць, што Бакіеў патрапіў у тую ж пастку, што і Акаеў


Прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея ня мае ніякага дачыненьня да падзеяў, якія адбываюцца ў Кіргізстане. Пуцін заявіў у
сераду, што адхіленьне ад улады прэзідэнта Курманбека Бакіева прыхільнікамі апазіцыі стала для яго сюрпрызам.

Пуцін лічыць, што Бакіеў паўтараў памылкі папярэдняга кіраўніка Аскара Акаева, які быў ськінуты ў 2005 годзе. Паводле ўражаньня Пуціна, Бакіеў патрапіў у тую ж пастку што і Аскар Акаеў, прызначыўшы сваякоў або сяброў на ключавыя эканамічныя і палітычныя пасады. Аднак, паводле Пуціна, гэта па-ранейшаму застаецца ўнутраным пытаньнем Кіргізстана. Пуцін таксама далучыў свой голас да тых, хто заклікае да стрыманасьці і спакою ў краіне.

У сваёй асобнай заяве прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў назваў апошнія падзеі ўнутранай справай Кіргізстана. Масавыя хваляваньні, на ягоную думку, сталі вынікам крайняга абурэньня простых людзей уладай Бакіева.
XS
SM
MD
LG