Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стыхійны страйк аўтагандляроў на "Ждановічах"


Гандляры аднаго з найбуйнейшых аўтамабільных рынкаў Беларусі "Ждановічы" сёньня наладзілі стыхійны страйк.


Ад раніцы пад'езды да гандлёвай пляцоўкі былі заблякаваныя абуранымі людзьмі, якія такім чынам пратэставалі супраць неабгрунтаванага падвышэньня платы за ўезд на тэрыторыю аўтамабільнага сэктару рынку. За апошні час кошт паслугі карэктаваўся некалькі разоў і сёньня дасягнуў 100 тысяч рублёў за дзень.

Пры гэтым аўтаўладальнікі кажуць, што высокая плата, якая ў эквіваленце складае амаль 35 даляраў, ніяк не адбіваецца на забесьпячэньні нават мінімальнага камфорту для тых, хто працуе на рынку. У прыватнасьці, пляцоўка для рэалізацыі машынаў ніяк не абсталяваная, не заасфальтаваная і ў міжсэзоньне больш нагадвае балота. Элемэнтарна не хапае прыбіральняў.

Між тым у сувязі зь меркаваным ад 1 ліпеня шматразовым падвышэньнем мыта на аўтамабілі, якія ўвозяць фізычныя асобы, колькасьць ахвочых прадаць і набыць машыну істотна вырасла. Галоўнымі месцамі гандлю застаюцца менскія аўтарынкі "Малінаўка" і "Ждановічы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG