Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле пратаколу Абама пачакаў на Мядзьведзева


Прэзыдэнты ЗША і Расеі Барак Абама і Дзьмітры Мядзьведзеў сустрэліся ў Праскім градзе, дзе сёньня павінна адбыцца падпісаньне новай дамовы СТАРТ пра абмежаваньне ядзерных узбраеньняў. У рэзыдэнцыі чэскіх каралёў і прэзыдэнтаў лідараў прывітаў прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс. Месцам першай прагулкі усіх прэзыдэнтаў сталі сады Праскага граду, дзе сумеснаму фатаграфаваньню паспрыяла і добрае сонечнае надвор’е.

Першым на Праскі град прыехаў прэзыдэнт Абама, а расейскі прэзыдэнт праз некалькі хвілін. Такі парадак прадугледжвае дыпляматычны пратакол: Мядзьведзеў займае пасаду прэзыдэнта даўжэйшы час, таму прэзыдэнт Абама, як маладзейшы ў сваёй функцыі, на яго чакаў.

Подпіс дамовы павінен адбыцца ў поўдзень у памяшканьні Гішпанскай залі Праскага граду. Падзею асьвятляюць сотні журналістаў, якія прыехалі з усяго сьвету.
XS
SM
MD
LG