Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Абама прыляцеў у Прагу


Самалёт Air Force One прызямліўся ў праскім аэрапорце Рузыне. Сёньня да абеду Абама сустрэнецца на Праскім градзе з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Абодва падпішуць новую дамову пра абмежаваньне ядзерных узбраеньняў.

Гэта другі візыт Абамы ў Прагу. Летась у красавіку ён наведаў гэту эўрапейскую сталіцу, каб прадставіць сваё бачаньне сьвету без ядзерных узбраеньняў. Таму сёньняшні подпіс дамовы паміж ЗША і Расеяй менавіта ў Празе нясе ў сабе пэўную сымболіку.
XS
SM
MD
LG