Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На борце амэрыканскага самалёта арыштавалі падазронага пасажыра


Амэрыканская служба бясьпекі на транспарце паведаміла пра арышт авіяпасажыра, які, згодна з паведамленьнямі, мог справакаваць непарадкі на борце.

Інцыдэнт здарыўся ў самалёце кампаніі United Airlines, які ляцеў з Вашынгтону ў Дэнвэр. Сьпярша паведамлялася, што адзін з пасажыраў хацеў падпаліць свае чаравікі. Пазьней стала вядома, што падазраваны проста спрабаваў закурыць у туалеце. Яго дзеяньні прадухіліў прадстаўнік службы бясьпекі.

Самалёт, на борце якога знаходзіліся 157 пасажыраў і 6 чалавек экіпажу, пасьпяхова прызямліўся ў Дэнвэры.
XS
SM
MD
LG