Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведеў і Абама падпішуць новую дамову аб стратэгічных узбраеньнях


Прэзыдэнты Расеі і ЗША Дзьмітрый Мядзьведзеў і Барак Абама падпішуць сёньня ў Празе новую дамову аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў. Як чакаецца, да цырымоніі падпісаньня бакі правядуць перамовы.

Праект дагавору прадугледжвае скарачэньне агульнай колькасьці ядзерных боегаловак дзьвюх краін да 1 550 – на працягу сямі гадоў. Арсэналы Расеі і ЗША складаюць 95 працэнтаў ад усёй ядзернай зброі ў сьвеце. Пасьля падпісаньня дакумэнт павінны будуць ратыфікаваць заканадаўцы.

У сераду ўвечары – пасьля перамоваў у Празе з прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Клаўсам – Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што новы дагавор аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў вызначыць разьвіцьцё працэсу ядзернага раззбраеньня ў сьвеце.
XS
SM
MD
LG