Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне абвесьцяць вэрдыкт аб легітымнасьці кіроўчай каліцыі


Канстытуцыйны суд Украіны, як чакаецца, абвесьціць сёньня вэрдыкт на запытаньні аб легітымнасьці кіроўчай кааліцыі.

На пачатку сакавіка Вярхоўная Рада ўнесла папраўкі ў рэглямэнт, якія дазваляюць фармаваць кааліцыю ня толькі з парлямэнцкіх фракцыяў, але і з удзелам паасобных дэпутатаў. У новую кааліцыю ўвайшлі дэпутаты фракцыяў Партыі рэгіёнаў, Камуністычнай партыі, блёку Ўладзіміра Літвіна і некалькі дэпутатаў – у індывідуальным парадку.

Калі гэтая кааліцыя будзе прызнаная за неканстытуцыйную, прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч можа распусьціць парлямэнт і прызначыць новыя выбары.
XS
SM
MD
LG