Лінкі ўнівэрсальнага доступу

113 чалавек загінулі ў Бразыліі ад апоўзьняў і паводкі


На паўднёвым усходзе Бразыліі да 113 вырасла колькасьць ахвяраў апоўзьняў і паводкі, выкліканых наймацнейшымі за апошняе паўстагодзьдзе дажджамі. Ахвярамі стыхіі сталі ў асноўным жыхары найбяднейшых раёнаў у гарадох Рыё-дэ-Жанэйра і Нітэрой. Улады асьцерагаюцца, што ахвяраў можа быць яшчэ болей – дзясяткі людзей лічацца зьніклымі бязь вестак.

Дзясяткі дамоў разбураныя. Толькі за апошнія суткі ў Рыё-дэ-Жанэйра выпала 28 сантымэтраў ападкаў. Транспартная сыстэма гораду апынулася на мяжы каляпсу.
XS
SM
MD
LG