Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марціна Наўрацілава лечыцца ад раку


Легенда ўсясьветнага тэнісу Марціна Наўрацілава лечыцца ад раку грудзей. У ток-шоў Лары Кінга на тэлеканале Сі-Эн-Эн 53-гадовая Наўрацілава расказала, што ў яе дыягнаставалі такую форму раку, якая ў бальшыні выпадкаў паддаецца вылячэньню.

На турнірах Вялікага шлема Наўрацілава 18 разоў перамагала ў адзіночнай клясыфікацыі і 41 – у жаночай парнай і зьмешанай парнай клясыфікацыях. З 1978 да 1987 году яна была “першай ракеткаю” сьвету.

У 1975 годзе Марціна Наўрацілава эмігравала з Чэхаславаччыны ў ЗША.
XS
SM
MD
LG