Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Баварыя” і “Ліён” – у паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў


Нямецкая “Баварыя” і францускі “Ліён” сустрэнуцца ў паўфінале сёлетняй футбольнай Лігі чэмпіёнаў. “Баварыя” перагуляла па суме дзьвюх гульняў “Манчэстэр Юнайтэд”: пасьля перамогі ў першым матчы 2:1 мюнхэнцы саступілі ў сераду ў Манчэстэры 2:3. “Бардо” выйграў на сваім полі ў “Ліёну” зь лікам 1:0, аднак гэтай перамогі не хапіла для выхаду ў паўфінал: у першай гульні ліёнскі клюб перамог з розьніцаю двух мячоў – 3:1.

У другім паўфінале Лігі чэмпіёнаў “Барсэлёна” згуляе зь мілянскім “Інтэрам”. Паўфінальныя матчы пройдуць 20-21 і 27-28 красавіка.
XS
SM
MD
LG