Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кіргізстану знаходзіцца на тэрыторыі краіны


Прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў сваёй паўднёвай рэзыдэнцыі ў горадзе Ош, паведамляе кіргіскае нацыянальнае агенцтва "Кабар". Туды ж прыляцеў і міністар абароны краіны.

Курманбэк Бакіеў традыцыйна карыстаецца найбольшай папулярнасьцю менавіта ў паўднёвай частцы краіны. Шэраг паўднёвых правінцыяў, аднак, ужо знаходзіцца пад кантролем апазыцыі

Раней у мэдыях зьяўляліся паведамленьні аб тым, што Бакіева і яго сям'ю нібыта бачылі сёньня на тэрыторыі Казахстану. Афіцыйная Астана, аднак, пазьней зьняпраўдзіла гэтую інфармацыю.
XS
SM
MD
LG