Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганскі прэзыдэнт не пераходзіць на бок талібаў


Улады Аўганістану зьняпраўдзілі ранейшыя паведамленьні аб тым, што прэзыдэнт краіны Хамід Карзай нібыта пагражаў перайсьці на бок талібаў.

Прадстаўнік прэзыдэнта Вахід Амар заявіў, што кіраўніцтва Аўганістану "шакаванае" зьяўленьнем у заходніх СМІ выказваньняў, якія прыпісваюцца Карзаю, і ня ведае, на якіх крыніцах заснаваныя гэтыя паведамленьні.

Мэдыі паведамілі аб меркаваных пагрозах Карзая ў суботу -- са спасылкай на дэпутатаў аўганскага парлямэнту, на сустрэчы зь якімі выказваньні нібыта прагучалі.

Раней Хамід Карзай выступіў з шэрагам закідаў на адрас ЗША і іх саюзьнікаў, закідаючы ім ціск на Аўганістан, умяшаньне ва ўнутраныя справы краіны і падрыў аўтарытэту выканаўчай улады.

Вашынгтон у адказ прыгразіў адмяніць заплянаваны візыт Карзая ў ЗША.
XS
SM
MD
LG