Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскі ўрад падаў у адстаўку


Кіргіская апазыцыя заяўляе, што прэм'ер-міністар гэтай краіны падаў у адстаўку разам з чальцамі свайго кабінэту.

Агенцтва ІТАР-ТАСС перадае словы лідэра апазыцыйнай партыі "Ак-Шумкар" Тэміяра Сарыева, які кажа, што разам з кіраўніком апазыцыйнага ўраду Розай Атунбаевай ён пабываў у доме ўраду і сустрэўся з прэм'ерам Даніярам Усэнавым. Апазыцыянэр пацьвердзіў, што кіраўнік ураду падпісаў заяву аб адстаўцы.

Сарыеў таксама сьцьвярджае, што прэзыдэнта краіны ва ўрадавым будынку няма. "Мы ня ведаем, дзе ён зараз знаходзіцца, але дакладна ведаем, што не ў Бішкеку", – сказаў Сарыеў.

Незалежнага пацьверджаньня дадзеных аб адстаўцы кіргіскага ўраду няма, але Інтэрфакс паведамляе, што міліцыя пакінула ахову дому ўраду.

Тым часам апазыцыянэры стварылі ўрад народнага даверу на чале з былым міністрам замежных спраў краіны Розай Атунбаевай.
XS
SM
MD
LG