Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Польшча дамовіліся пра газ


Расея і Польшча дамовіліся аб доўгатэрміновых пастаўках расейскага газу -- да 2037 году. Адпаведныя дакумэнты будуць падпісаныя
бліжэйшым часам, заявіў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін на сумеснай прэсавай канферэнцыі са сваім польскім калегам Дональдам Тускам.

У сераду ў Смаленскай вобласьці кіраўнікі ўрадаў дзьвюх краін прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысьвечаных памяці расстраляных у Катынскім лесе польскіх вайскоўцаў, а таксама савецкіх грамадзян -- ахвяр палітычных рэпрэсіяў. Уладзімір Пуцін, у прыватнасьці, заявіў, што ўсе дакумэнты, якія пралівалі сьвятло на падзеі ў Катыні, раскрытыя.

Увесну 1940 году па загадзе савецкага кіраўніцтва ў Катынскім лесе і шэрагу іншых месцаў на тэрыторыі СССР былі расстраляныя больш за 20 тысяч польскіх грамадзян, у асноўным вайскоўцаў. Расейскія суды адмаўляюцца ўзнавіць сьледзтва па гэтай справе, а польскі бок настойвае на рассакрэчваньні матэрыялаў пра масавыя расстрэлы польскіх грамадзян у СССР.
XS
SM
MD
LG