Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народны Курултай бярэ на сябе ўладу ў Кіргізстане


Цэнтральны выканаўчы камітэт апазыцыйнага Народнага Курултаю Кіргізстану заяўляе, што ў сувязі з надзвычайным становішчам у краіне ён бярэ ўсю ўладу на сябе.

Вытрымка з абвесткі:

"Для забесьпячэньня правапарадку і бясьпекі грамадзян, недапушчэньня марадзёрства і вяртаньня грамадзкагa жыцьця ў прававое рэчышча ЦВК Народнага Курултаю прыняў рашэнне:

1) Стварыць народныя дружыны;
2) Прызначыць камэндантам гораду Бішкек Мадылбэкава Турата;
3) Усім праваахоўным органам і вайскоўцам перайсьці ў поўнае падпарадкаваньне да камэнданта гораду Бішкек;
4) Перадаць усе рэсурсы ўнутраных спраў гораду Бішкек камэнданту гораду Бішкек".


Адначасова апазыцыя паведаміла аб фармаваньні "Аб'яднанага выканаўчага камітэту", які мае выконваць функцыю часовага ўраду, на чале з былым міністрам замежных спраў, чальцом Народнага Курултаю Розай Атунбаевай.

Тым часам інфармагенцтва "Інтэрфакс" паведамляе, што група марадэраў разрабавала і падпаліла дом, які належыць сям'і прэзыдэнта Курманбэка Бакіева. Сам Бакіеў, па непацьверджаных зьвестках, пакінуў краіну.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, колькасьць загінулых падчас забурэньняў дасягнула 30-ці чалавек. Параненых - каля 300-от.
XS
SM
MD
LG