Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прыватныя падворкі пацяклі калгасныя ўгнаеньні


У вёсцы Сьветлыя на Гарадоччыне талая вада размыла мінэральныя тукі, якія захоўваліся з парушэньнем усіх санітарных нормаў.

У сельскай гаспадарцы «Сьвердлава» склад мінэральных тукаў месьціцца зусім блізка ад хат вяскоўцаў, і ўжо адно гэта — парушэньне. Апрача гэтага, на складзе працякае дах, разбурыліся сьцены і няма дзьвярэй. Галоўны ўрач раённага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Раман Бабрычэнка ведае пра гэтыя праблемы, бо вяскоўцы ўжо не адзін год пішуць да яго скаргі. Дырэктар саўгасу Валянціна Ігнацьцева таксама ня раз плаціла штрафы за неналежнае захаваньне мінэральных тукаў. Але яна цьвердзіць, што перавезьці іх няма куды, а адрамантаваць склад гаспадарка ня ў стане.

Пляцоўка, на якой стаіць занядбаная будыніна, месьціцца на ўзвышку. І сёлета з талай вадой і дажджамі тукі сьцякаюць проста ў гароды мясцовых жыхароў, якія рызыкуюць спажыць з уласнай гароднінай «ударную» дозу нітратаў.
Склад бяз вокнаў і дзьвярэй.
З вадой угнаеньні трапляюць у глебу або наўпрост сьцякаюць у гароды.
XS
SM
MD
LG