Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бішкек: спаленая пракуратура, вызваленыя вязьні


У Кіргізіі захоплены будынак службы нацыянальнай бясьпекі. Пратэстоўцы спалілі будынак генэральнай пракуратуры і вызвалілі зьняволеных з СІЗА.

Паводле мясцовага агенцтва “Кабар” міністар унутраных справаў знаходзіцца ў закладніках у дэманстрантаў.

Дзяржаўнае тэлебачаньне ў руках у апазыцыі. Дзе знаходзіцца прэзыдэнт – невядома.

У чатырох раёнах на поўдні Кіргізстану ўлада перайшла ў рукі мітынгоўцаў.

У Бішкеку загінулі дзясяткі чалавек, каля дзьвюх соцень параненых.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў улады і апазыцыю ўстрымацца ад далейшага праліцьця крыві і пачаць дыялёг.

З заклікам устрымацца ад гвалту выступіла і сакратар Эўразьвязу ў міжнародных справах Кэтрын Эштан.

Апазыцыя вымагае адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева, вінавацячы яго ў карупцыі, палітычным перасьледзе, абмежаваньні свабоды слова і правале сацыяльнай палітыкі.
XS
SM
MD
LG