Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстранты ўварваліся ў парлямэнт


У Бішкеку дэманстранты ўварваліся ў будынак парлямэнту Кіргізіі і занялі два паверхі.

Сярод тых, хто праніклі ў будынак, лідэр апазыцыі і былы сьпікер парлямэнту Амурбек Тэкебаеў. Мінулае ночы ён быў затрыманы спэцслужбамі, але ў сераду ўвечары адпушчаны.

Апазыцыя вымагае адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева, вінавацячы яго ў карупцыі, палітычным перасьледзе, абмежаваньні свабоды слова і правале сацыяльнай палітыкі.

Пратэсты адбываюцца таксама ў іншых гарадах Кіргізіі.

Як паведамляе карэспандэнт радыё Свабода, у Бішкеку, дзе супрацоўнікі службаў бясьпекі пачалі страляць па дэманстрантах, дзясяткі чалавек забітыя, каля дзьвюх соцень параненыя..

Паводле ўладаў, яны дамовіліся з апазыцыяй пра пачатак перамоваў.
XS
SM
MD
LG