Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін просіць не вінаваціць расейцаў


Сёньня прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін і прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск наведалі мэмарыяльны комплекс Катынь на месцы масавага пахаваньня польскіх афіцэраў і ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў і заклалі там храм Уваскрасеньня Хрыстовага.

Пуцін заявіў у Катыні, што злачынствам, падобным расстрэлу тысяч польскіх афіцэраў у 1940 годзе, ня можа быць ніякіх апраўданьняў. У той жа час прэм’ер заклікаў не ўскладаць віну за забойствы на расейскі народ.

У Катыньскім лесе ў Смаленскай вобласьці пахавана каля 4 тысячаў чалавек. Гэтае месца стала сымбалем масавых расстрэлаў польскіх афіцэраў, якія апынуліся ў руках НКУС пасьля пакту Молатава-Рыбэнтропа.

Савецкія ўлады доўга хавалі праўду пра тое, што адбылося ў Катыні і сьцьвярджалі, што польскіх афіцэраў забілі немцы пасьля нападу на СССР.
XS
SM
MD
LG