Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку "Маладога фронту" Насту Лойку выклікаюць у міліцыю Маскоўскага раёну Менску.


Наста даведалася, што падставай для выкліку ў міліцыю стала заява маці непаўналетняга сябра "Маладога фронту" Яраслава Лыскаўца. Тая абвінавачвае сяброў Яраслава ў тым, што яе сына ўцягнулі ў моладзевую арганізацыю.

Раней гэтая жанчына стала асноўным пэрсанажам фільму БТ "Малады фронт. Кіднэпінг". Яна абвінавачвала лідэра арганізацыі Зьмітра Дашкевіча ў развале сем'яў і выкраданьні дзяцей. Жанчына казала, што яе праваслаўнага паводле веравызнаньня сына вадзілі ў каталіцкі касьцёл. Яна назвала гэта сьмяротным грахом.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG