Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізская апазыцыя захапіла дзяржаўнае тэлебачаньне


У Кіргізіі, дзе працягваюцца масавыя выступы апазыцыі, спыненая вяшчаньне дзяржаўнага тэлебачаньня. Будынак, адкуль ідзе вяшчаньне, захоплены маніфэстантамі.

У Бішкеку ўведзенае надзвычайнае становішча. Паміж службамі бясьпекі і дэманстрантамі, якія атачылі ўрадавы будынак, адбылася перастрэлка. Ёсьць забітыя і параненыя. Затрыманыя некалькі апазыцыйных лідэраў.

Пратэсты адбываюцца таксама ў іншых гарадах Кіргізіі.

Апазыцыя вымагае адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева, вінавацячы яго ў карупцыі, палітычным перасьледзе, абмежаваньні свабоды слова і правале сацыяльнай палітыкі. Апазыцыя плянавала ў сераду арганізаваць народныя сходы (курултаі) ў розных рэгіёнах краіны.
XS
SM
MD
LG