Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва аўганскага ЦВК ня вытрымала абвінавачаньняў


Кіраўнік выбарчай камісіі Аўганістану і ягоны намесьнік сыходзяць у адстаўку. Паводле прэзыдэнцкай адміністрацыі, тэрмін паўнамоцтваў старшыні выбаркаму скончыўся, і ён не захацеў заставацца надалей.

На адрас абодвух чыноўнікаў гучалі закіды ў падтасоўцы летась вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

На леташніх выбарах міжнародныя назіральнікі зафіксавалі шмат парушэньняў, аднак цяпер прэзыдэнт Хамід Карзай усклаў віну за гэтыя парушэньні на замежныя амбасады, заявіўшы, што за іх дзеяньнямі стаяла ААН. Пры гэтым ён адзначыў выпадкі подкупу і запалохваньня супрацоўнікаў выбаркаму.
XS
SM
MD
LG