Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анджэй Вайда атрымаў навуковую ступень ад Беларусі


Анджэй Вайда

Анджэй Вайда

Ганаровую доктарскую ступень (doctor honoris causa) польскі рэжысэр Анджэй Вайда атрымаў ад Беларускай акадэміі мастацтваў у знак прызнаньня ягонай творчасьці.


Пра гэта, паведамляюць польскія СМІ, гаворыцца ў лісьце рэктара акадэміі Рычарда Смольскага, накіраваным да Анджэя Вайды.

Як паведамляе Polskie Radio dla zagranicy, Рычард Смольскі падкрэсьліў у сваім пасланьні “велізарны ўнёсак Вайды ў гісторыю ўсясьветнага кіно”, аднак пры гэтым “не згадаў аніводнай назвы вайдаўскіх фільмаў”. Тым часам многія мастацкія крытыкі ў Беларусі адзначаюць апошнюю працу рэжысэра “Катынь” пра гісторыю забойства польскіх афіцэраў у СССР у 1940 годзе як шчыры і праўдзівы твор пра падзеі Другой усясьветнай вайны.

Акадэмія мастацтваў прапануе Вайду весьці клясы яе студэнтаў — будучых кінарэжысэраў.

Як нагадваюць польскія мэдыі, пасьля дэманстрацыі летась у Менску вайдаўскага фільма менскія студэнты, пераважна з гістарычнага факультэту БДУ, падзякавалі Вайду за паказ сапраўднага аблічча сталінскага злачынства, якое і да гэтага часу застаецца невядомым для шмат каго ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG