Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане забітыя, блякаваны Інтэрнэт


Як найменей пяцёра чалавек, як паведамляецца, былі забітыя ў часе штурму прэзыдэнцкай адміністрацыі ў Бішкеку, калі ўспыхнула страляніна паміж сіламі бясьпекі і натоўпам антыўрадавай дэманстрацыі.

Да ўрадавага будынку едзе бронетэхніка з вайскоўцамі.

У Кіргізстане ідзе інфармацыйная блякада, заяўляе Інстытут Media policy. Зь вечара 6 красавіка ў Кіргізстане заблякаваныя многія Інтэрнэт-сайты.

Апазыцыя вымагае адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева, вінавацячы яго ў карупцыі, палітычным перасьледзе, абмежаваньні свабоды слова і правале сацыяльнай палітыкі. Апазыцыя плянавала ў сераду арганізаваць народныя сходы (курултаі) ў розных рэгіёнах краіны.
XS
SM
MD
LG