Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бішкеку страляюць у дэманстрантаў


Каля 15 тысячаў дэманстрантаў атачылі будынак прэзыдэнцкай адміністрацыі ў Бішкеку, патрабуючы адстаўкі кіраўніка краіны. Кіргізскія ўлады сьцягнулі спецпадразьдзяленьні і жаўнераў для абароны будынка.

Карэспандэнты Свабоды сталі сьведкамі страляніны. Паводле паведамленьняў журналістаў, як найменей пяць чалавек паранена. Страляюць і з боку жаўнераў, і з боку дэманстрантаў.

Раней паведамлялася, што дэманстранты кідалі камяні ў паліцэйскіх, якія выкарыстоўвалі сьлезацечны газ, шумавыя гранаты і гумовыя кулі, спрабуючы разагнаць натоўп.

У рэгіёнах краіны, дзе працягваюцца выступы апазыцыі, кіраўнікі органаў унутраных справаў адкрыта пераходзяць на бок дэманстрантаў і не перашкаджаюць ім у штурме адміністрацыйных будынкаў.

У Нарыне апазыцыя захапіла будынак абласной адміністрацыі і абрала "народнага губэрнатара". Захопленыя адміністрацыйныя будынкі ў Таласе. Каля тысячы прыхільнікаў апазыцыі перакрылі трасу Бішкек-Ош.

У Бішкеку затрымана некалькі лідэраў апазыцыі.

Апазыцыя вымагае адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева, вінавацячы яго ў карупцыі, палітычным перасьледзе, абмежаваньні свабоды слова і правале сацыяльнай палітыкі.
XS
SM
MD
LG