Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Любляна і Менск зацікаўленыя ва ўмацаваньні супрацоўніцтва


Міністар замежных спраў Славеніі Самуэль Жбогар і кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў, які знаходзіцца з рабочым візытам у Любляне, заявілі пра гатоўнасьць умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва, асабліва ў галіне эканомікі.


Гэтаму будзе садзейнічаць падпісаны міжурадавы пратакол "аб стварэньні славенска-беларускай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве", падае інфармацыйнае агенцтва STA.

Паводле славенскіх выданьняў, Любляна “зацікаўленая ў супрацоўніцтве зь Беларусьсю ва ўсіх тых галінах, дзе абедзьве краіны маюць агульныя інтарэсы, але ў выпадку, калі Беларусь будзе прытрымлівацца асноўных напрамкаў палітыкі ЭЗ і пасьпяхова рэалізоўваць рэформы”, і заклікае “да дыялёгу зь беларускімі ўладамі і садзейнічаньня працэсу дэмакратызацыі і эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь”.

Адносна заплянаванай у рамках візыту сустрэчы кіраўніка беларускага МЗС з прэзыдэнтам Данілам Цюркам славенскія СМІ пакуль нічога не паведамлялі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG