Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізіі захоплены яшчэ адзін будынак адміністрацыі


У Кіргізіі працягваюцца акцыі пратэсту апазыцыі. У горадзе Нарын апазыцыянэры ўтрымліваюць будынак абласной адміністрацыі. На пляцы ў Таласе, дзе ў аўторак таксама быў захоплены адміністрацыйны будынак, сабраліся на мітынг каля сямі тысяч чалавек.

У Бішкеку міліцыя пры дапамозе сьлезацечнага газу разагнала дэманстрантаў, якія патрабавалі выпусьціць затрыманых напярэдадні апазыцыйных лідэраў.

Апазыцыя вымагае адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева, вінавацячы яго ў карупцыі, палітычным перасьледзе, абмежаваньні свабоды слова і правале сацыяльнай палітыкі. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў усе бакі процістаяньня ў Кіргізстане да стрыманасьці.
XS
SM
MD
LG