Вышэй за сярэднегарадзкі ўзровень злачыннасьці ў Партызанскім, Кастрычніцкім, Цэнтральным і Фрунзенскім раёнах сталіцы.
Значная частка злачынстваў мае карысьлівую накіраванасьць. Палова зь іх – крадзяжы маёмасьці. У 2009 годзе непаўналетнімі зьдзейсьненыя тры забойствы.
На 75% павялічылася колькасьць падлеткаў, якія зьдзейсьнілі злачынства пад узьдзеяньнем наркотыкаў.
Паводле пракуратуры інспэктары ў справах непаўналетніх абыякава ставяцца да індывідуальнай прафіляктычнай працы з падлеткамі, абмяжоўваючыся агульнымі фразамі аб недапушчэньні антыграмадзкіх паводзінаў. У выніку гэта прывяло да павелічэньня колькасьці падлеткаў, якіх затрымалі ў стане алькагольнага ап'яненьня.